У Алжыры на час выпускных школьных экзаменаў блакуюць доступ у інтэрнэт
У Алжыры на час выпускных школьных экзаменаў блакуюць доступ у інтэрнэт. Улады пайшлі на такі крок, каб пазбегнуць спісвання і ўцечкі заданняў. Адзначаецца, што яны зрабілі гэта неахвотна, але іншага вырашэння праблемы не бачаць, інфармуе meduza.io.
Выпускныя экзамены пачаліся 20 чэрвеня і працягнуцца пяць дзён. Інтэрнэт, у тым ліку і мабільны, адключаюць па ўсёй краіне з пачаткам экзамена. Уключаюць яго праз гадзіну. А вось доступ у Facebook заблакавалі да 25 чэрвеня, да заканчэння выпускных экзаменаў.
Вядома, што першай краінай, якая адключала інтэрнэт на час экзаменаў, быў Узбекістан (у 2014 годзе), далей былі Індыя, Ірак, Эфіопія (у 2016-м).