У Анкары пасля спецаперацыі адхіленыя 350 паліцыянтаў
Такое рашэнне прыняў турэцкі ўрад па выніках буйной антыкарупцыйнай аперацыі.
Сярод адхіленых паліцыянтаў — кіраўнікі ўпраўленняў па расследаванні фінансавых злачынстваў, кантрабанды і арганізаванай злачыннасці.
Масавае звальненне адбылося ўвечары 6 студзеня. На замену адхіленым паліцыянтам ужо закліканыя 250 чалавек — пераважна з іншых гарадоў, інфармуе ВВС.
Пасля гучнага расследавання па справе пра карупцыю ў снежні мінулага года па ўсёй краіне былі звольненыя некалькі соцень паліцыянтаў. Акрамя таго, тры міністры падалі ў адстаўку пасля таго, як іх сыны былі затрыманыя падчас паліцэйскай аперацыі.
Прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў гэтае расследаванне "бруднай змовай" супраць свайго ўрада.
Фота — 1tv.ru