У Антарктыдзе ўпершыню зафіксавалі тэмпературу вышэй за +20 градусаў

У Антарктыдзе ўпершыню зафіксавалі тэмпературу вышэй за +20 градусаў

У Антарктыдзе ўпершыню зафіксавалі тэмпературу вышэй за +20 градусаў. Навукоўцы называюць новы рэкорд "неверагодным" і "ненармальным".

Як піша The Guardian, тэмпературны рэкорд быў зарэгістраваны на востраве Сэймур ў Антарктыдзе спецыялістамі з Бразіліі. Чакаецца, што яго зацвердзіць Сусветная метэаралагічная арганізацыя.

Навукоўцы сведчаць, што павышэнне тэмпературы назіраецца на ўсіх 23 доследных участках у Антарктыдзе.

Навукоўцы назвалі студзень 2020-га самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Усё больш выказваецца трывожных меркаванняў наконт магчымай кліматычнай катастрофы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі