У арандаванай мінскай кватэры дзейнічала online-порнастудыя
Яе арганізавала грамадзянка Расіі разам з мужам.
Мінскія праваахоўнікі затрымалі сямейную пару, якая арганізавала online-порнастудыю. Як піша interfax.by, порнастудыя дзейнічала ў арандаванай сталічнай кватэры.
Па звестках міліцыі, 25-гадовая расіянка з відам на жыхарства ў Беларусі разам з мужам абсталявала кватэру камп'ютарнай тэхнікай і вэб-камерамі. Жанчына наймала дзяўчат, якія за грошы выконвалі любыя просьбы, каб задаволіць сэксуальныя патрэбы інтэрнэт-карыстальнікаў у рэжыме анлайн.
Падчас ператрусу праваахоўнікі канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, мабільныя тэлефоны і іншае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася падазраванымі для здзяйснення злачынства.
На мужа і жонку пачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.
Ілюстрацыйнае фота — segodnya.ua