У Арменіі сёння абіраюць прэм'ер-міністра краіны
У Ерэване адбываецца мітынг прыхільнікаў Нікола Пашыняна, паведамляе kavkaz-uzel.eu. Яго ўдзельнікі будуць сачыць за абмеркаваннем кандыдатуры прэм'ера на пастаўленых у цэнтры горада экранах. Там ідзе жывая трансляцыя пасяджэння парламента.
Пашынян вылучаны на пасаду прэм'ера ад імя сваёй парламенцкай фракцыі "Елк". Ён стаў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. 27 красавіка лідар армянскай "аксамітнай рэвалюцыі" заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы Ерэвана 1 траўня.
Для яго падтрымкі на плошчу Рэспублікі ў армянскай сталіцы 1 траўня выйшлі дзясяткі тысяч людзей.
Прэм'ер-міністра Арменіі выбірае парламент. Гэтая пасада стала вакантнай пасля адстаўкі Сержа Саргсяна 23 красавіка.