У Астраўцы сфармуюць "партызанскі" батальён

У Астраўцы сфармуюць "партызанскі" батальён

У Астраўцы сфармуюць "партызанскі" батальён. У горадзе разгортваюць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінабароны Беларусі, такое распараджэнне атрымаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Дакумент яму ўручыў генерал-маёр Руслан Касыгін, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генштабу Узброеных сіл.

Чым будзе займацца батальён тэрытарыяльнай абароны ў раёне, дзе будуецца АЭС? Адпрацоўкай аховы і абароны розных аб'ектаў, барацьбой з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка. Таксама "партызаны" адпрацуюць свой удзел у забеспячэнні вайсковага становішча.

Раней батальён тэрытарыяльнай абароны быў створаны ў Клецку ў Мінскай вобласці. Яго байцы збіраліся адпрацоўваць пытанні нясення службы і на блокпастах, пабудаваных на ўездах у горад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі