У аўкцыёне добрых справаў перамаглі ажно два чалавекі

Нарэшце мы даведаліся імёны пераможцаў конкурсу, якія атрымаюць квіткі на канцэрт гурта “АукцЫон”. На жаль, праз вялікую занятасць музыкі не змаглі самі пазнаёміцца з усімі расказамі, якія вы даслалі нам на конкурс. Гэтую ролю прыняў на сабе арганізатар мінскага канцэрта АукцЫона, які адбудзецца 14 кастрычніка ў ДК "МАЗ" Антон Сасноўскі


Антон не змог вызначыцца паміж двума аднолькава цікавымі гісторыямі Наташы і Юлі, і вырашыў падзяліць прыз паміж дзвюма ўдзельніцамі. Цяпер кожная з іх атрымае па адным квітку на канцэрт. Слухай падвядзенне вынікаў!

121002_konkurss.mp3


Пачытаць гісторыі-пераможцы можна ніжэй:

***

Прывітанне! 
Мяне завуць Юля, і  мне ды майму добраму герою вельмі хочацца патанчыць агра-твіст 14 кастрычніка разам з “Ы” ))
Майго сябра завуць Сяргей. Ён хоць і не стары піянер, але шмат чаго ведае, асабліва пра тое як добрыя справы робяцца) Не менш за добрыя справы любіць ён і музыку, тым больш калі яна жывая ды з непрадказальнымі музыкамі. А самыя непрадказальныя імправізатары гэты безумоўна дзеці) Вось таму, аднойчы, мой сябра Сяргей вырашыў стаць валанцёрам і, захапіўшы свой джамбей (на ўсякі выпадак удакладню, гэта барабан такі этнічны)), накіраваўся ў мінскі дзіцячы дом №6. Асноўныя барабанныя рытмы не занадта складаныя, а магчымасць разам пашумець на незвычайным інструменце дзяцей і павесяліла ды і энергію дапамагла ў новае рэчышча накіраваць. Карацей, усе засталіся радаснымі ды музычна здаволенымі)
Вядома і пра коцікаў хацелася б напісаць. Але, на жаль, кацяняткі яшчэ не адчулі Сяргеевай дапамогі, бо саскокваюць з дрэў хутчэй чым у батанічным садзе выяўляюцца лесвіцы, а цёткі з МНСу адкажуць, што коцікамі яны не займаюцца( (гісторыя заснавана на рэальных падзеях)). 

***

История про одного очень хорошего человека, с которым мы случайно познакомились в Крыму. Он дарил людям увлечения. Одному нашему знакомому подарил губную гармошку, другому - маску для ныряния. И действительно, парень за пару дней научился играть, другой - нырять). Словом, дарил все что было - стихи, бусы, панамку (рассказывал, что за полтора месяца дарит уже шестую панаму), кормил нас, помогал с дорогой. А самое главное, что такая щедрость не оставляет окружающих равнодушными, а вызывает благодарность и огромное желание тоже платить и ему добром, и всем окружающим делать добро. Зовут этого замечательного человека Пётр, сам он из Казани.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі