У Аўстрыі пад машыну трапілі дальнабойнікі з Беларусі, адзін загінуў
У Аўстрыі пад машыну трапілі дальнабойнікі з Беларусі, адзін з іх загінуў, інфармуе sn.at. Здарэнне адбылося раніцай у суботу ў горадзе Арнольдштайн. Мяркуецца, што легкавік, якім кіраваў 73-гадовы італьянец (ён жыве ў Аўстрыі), занесла і ён наляцеў на групу людзей, што ішлі па ўзбочыне на супрацьлеглым баку дарогі. Людзей прыціснула да агароджы, а аднаго з іх ад удару адкінула ў лес. Калі прыехалі медыкі, беларус ужо памёр.
Як высветліў TUT.by, загінулы быў жыхаром Пінска. Яму ішоў 31-ы год.
Усе дальнабойнікі працавалі на літоўскую фірму. Яны прыпаркавалі свае грузавікі ў невялікім гарадку недалёка ад мяжы з Італіяй і Славеніяй. У выхадныя дні кіроўцы збіраліся пешшу схадзіць у крамы. Відэа з месца здарэння можна знайсці тут.
Як інфармуе МЗС Беларусі, адзін з пацярпелых і загінулы — дальнабойнікі. У бальніцы знаходзіцца таксама пацярпелая грамадзянка Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.