У аўторак істотна павысіліся курсы долара і еўра (інфаграфіка)

27 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.

Курс долара вырас на 210 рублёў, і цяпер ён роўны 15 310 рублям. У панядзелак курс долара вырас на 190 рублёў.

Курс еўра ў аўторак вырас на 310 рублёў — да 17 220. Напярэдадні ён паніжаўся.

А курс расійскага рубля пасля панядзелкавага паніжэння працягвае падаць. У аўторак ён панізіўся на тры пункты — да 226,5 беларускага рубля.

Фота — atn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі