У аўторак пачне знікаць цяпло ў школах, дзіцячых садках і бальніцах Мінска

У аўторак пачне знікаць цяпло ў школах, дзіцячых садках і бальніцах Мінска

У аўторак, 3 траўня, пачне знікаць цяпло ў школах і дзіцячых садках Мінска. Камунальнікі паведамілі, што пры прыняцці рашэння ўлічваўся спрыяльны прагноз надвор'я, інфармуе БЕЛТА.

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае, але дажджлівае надвор'е

Па словах выконваючай абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марыны Малаевай, ацяпляльны сезон будзе скончаны таксама для лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, музеяў, бібліятэк, дзяржаўных архіваў, устаноў сацыяльнага забеспячэння. Летась гэта адбылося раней — 24 красавіка.

У жылых дамах сталіцы цяпло знікла яшчэ ў першай палове красавіка. Падчас нядаўняга пахаладання ацяпляльных сезон у жылым сектары Мінска не працягваўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі