У аўторак у Мінску можа сабрацца Кантактная група па Украіне

У аўторак, 10 лютага, у Мінску можа адбыцца сустрэча трохбаковай Кантактнай групы па Украіне, паведамляе interfax.by са спасылкай на ананімную крыніцу. Нагадаем, што ў гэтую групу ўваходзяць прадстаўнікі Украіны, самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР", АБСЕ і амбасадар Расіі ва Украіне.

Гэтая сустрэча адбудзецца напярэдадні візіту ў Мінск кіраўнікоў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расіі.

Удзельнікі перамоваў у аўторак будуць абмяркоўваць спыненне агню і кантроль за выкананнем мінскіх дамоўленасцяў. Па словах крыніцы, пры спрыяльных акалічнасцях можа быць узнятае пытанне пра спецыяльны статус Данбаса.

Фота — korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі