У Бабруйску перакрылі канал пастаўкі метамфетаміну

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама і ГУУС Бабруйска ў аўтобусе, які прыбыў з Санкт-Пецярбурга, знайшлі і канфіскавалі амаль 14 грам метамфетаміну.

Бабруйскі міжраённы аддзел СК распачаў крымінальную справу па артыкуле 328 часткі 1 КК. Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення дадзенага злачынства, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі