У Балгарыі ідуць прамыя выбары прэзідэнта
У нядзелю, 6 лістапада, у Балгарыі ідуць выбары прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта. Гэта першае прамое галасаванне на такіх выбарах у гісторыі краіны.
Балгары выбіраюць з 21 пары кандыдатаў, унесеных у бюлетэні. Як сведчаць вынікі апытанняў, асноўная барацьба разгорнецца паміж спікерам парламента Цэцкай Цачавай і былым галоўнакамандуючым ВПС генералам Руменам Радзевым, які кліча да адмены санкцый ЕС супраць Расіі. Генерала падтрымлівае Сацыялістычная партыя.
Сацыёлагі заяўляюць, што Цачава мае перавагу, але невялікую, адзначае Бі-Бі-Сі.
Для перамогі ў першым туры кандыдату неабходна набраць больш за палову галасоў. У іншым разе праз тыдзень пройдзе другі тур выбараў.