У бальніцы памёр 17-гадовы хлопец, які падпаліў сябе ў аграгарадку каля Лунінца
27 красавіка ў бальніцы памёр 17-гадовы хлопец, які падпаліў сябе ў аграгарадку Палескі ў Лунінецкім раёне, паведамляе БЕЛТА. 23 красавіка ў закінутым будынку ён абліў сябе невядомай вадкасцю і падпаліў. У цяжкім стане яго завезлі ў бальніцу.
Крымінальная справа распачата па артыкуле "Давядзенне да самазабойства". Следчыя дапытваюць сведак, прызначаны экспертызы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.