У Баранавічах будуць судзіць трох ліцэістак за распаўсюд порнавыявы

У Баранавічах будуць судзіць трох ліцэістак за распаўсюд порнавыявы

У Баранавічах будуць судзіць трох навучэнак прафесійнага ліцэя, якія распаўсюдзілі парнаграфічную выяву з тварам сваёй аднагрупніцы. Як паведаміла Intex-press афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, адна з дзяўчын яшчэ восенню 2015 года загрузіла з інтэрнэту на свой мабільны тэлефон здымак парнаграфічнага характару. Выкарыстоўваючы спецыяльную праграму, яна на месца твару жанчыны ўставіла фота сваёй аднагрупніцы. Пазней свае дзеянні зламысніца патлумачыла тым, што адчувала да яе непрыязнасць.

Адрэдагаванае фота ліцэістка захавала ў памяці свайго тэлефона і падзялілася ім са сваёй знаёмай. У студзені сёлета абвінавачаная на занятках ў ліцэі паказала двум сяброўкам згаданы адрэдагаваны здымак і прапанавала размясціць яго ў сацсетцы ў адкрытым доступе, што яны і зрабілі. Пацярпелая звярнулася да адміністрацыі навучальнай установы, а тая — у міліцыю.

Тром дзяўчатам выстаўленае абвінавачанне "ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічнай выявы, здзейсненым групай паводле папярэдняй змовы з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт" (ч. 2 арт. 343 КК Беларусі). Ім пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі. Адзначаецца, што пацярпелая ліцэістка не захацела, каб крымінальную справу распачалі за абразу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі