У Баранавічах знік адзіны беларускамоўны клас

У сувязі з заканчэннем пачатковай школы СШ№ 14 і са зменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць навучанне па-беларуску ў 5-м класе гімназіі №4. Аднак спробы апынуліся безвыніковымі, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Спачатку бацькам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў, каб адкрыць беларускамоўны клас. Потым ад іх запатрабавалі пісьмовую згоду не менш як 24 бацькоў навучэнцаў класа. 

Бацькі звярталіся да кіраўніцтва горада, каб захаваць адзіны беларускамоўны клас. Аднак гарадскія ўлады гэтую ідэю не падтрымалі. 

На фота spring96.org — Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі