У Баранавіцкім раёне знайшлі французскі кулямёт узору 1920-х гадоў
Французскі кулямёт / Telegram
У пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна падчас земляных працаў знайшлі французскі кулямёт Шатэльро ўзору 1920-х гадоў, а таксама 13 магазінаў з патронамі. Мясцовы жыхар паведаміў пра знаходку ў міліцыю. Кулямёт і патроны перадалі экспертам.
Як паведамляе sudexpert.gov.by, яны і высветлілі, дзе і калі быў выраблены кулямёт. Ён і патроны для стральбы ўжо не прыдатныя з прычыны значнай карозіі.
Падчас Другой сусветнай вайны французскі кулямёт Шатэльро выкарыстоўвалі нямецкія войскі. Брэсцкія эксперты кажуць, што ўпершыню яго пабачылі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.