У Барселоне паўмільёна дэманстрантаў патрабавалі незалежнасці для Каталоніі

У Барселоне паўмільёна дэманстрантаў патрабавалі незалежнасці для Каталоніі

У Барселоне на дэманстрацыю ў падтрымку каталонскіх нацыяналістаў выйшла прыкладна 540 тысяч чалавек, перадае Бі-Бі-Сі. Людзі патрабавалі незалежнасці ад Іспаніі.

Іншыя, хоць і менш маштабныя акцыі ў падтрымку незалежнасці адбыліся яшчэ ў чатырох гарадах Каталоніі. Кіраўнік правінцыі Карлес Пучдэмонт заклікаў суграмадзян падтрымаць патрабаванні пра ператварэнне Каталоніі ў незалежную дзяржаву.

Як вядома, Іспанія актыўна выступае супраць усялякіх спробаў правесці рэферэндум наконт аддзялення Каталоніі.

Пучдэмонт выступае за перамовы з урадам Іспаніі наконт незалежнасці Каталоніі. Але палітык не раз намякаў, што Каталонія можа абвясціць сваю незалежнасць у аднабаковым парадку.

У Каталоніі пражывае 7,5 мільёна чалавек —  гэта 16% насельніцтва Іспаніі. У ВУП Іспаніі доля гэтай правінцыі складае амаль 19%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі