У Барысаўскім раёне мікрааўтобус трапіў пад лесавоз, кіроўца ў рэанімацыі
На месцы ДТЗ
У Барысаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Як паведамляе міліцыя, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 16-й гадзіны на развязцы М1 і трасы на Беразіно (Р67). Volkswagen Transporter нечакана апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком МАЗ.
63-гадовы кіроўца мікрааўтобуса атрымаў траўмы, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.