У Барысаве п'яныя пасажыры напалі на кіроўцу маршруткі
Маршрутка ў Барысаве (ілюстрацыйнае фота)
У Барысаве п'яныя пасажыры, якія не хацелі плаціць за праезд, напалі на кіроўцу маршруткі. Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў маршрутным таксі Лошніца — Барысаў. Двое маладых людзей, якіх пры выхадзе з салона кіроўца папрасіў аплаціць праезд, адказалі агрэсіўна. Яны выйшлі з маршруткі. Калі кіроўца паспрабаваў іх затрымаць, хуліганы на яго напалі. Адзін з іх дастаў нажы і стаў імі пагражаць, а іншы схапіў мужчыну за адзенне і нанёс удар рукой.
Усё адбывалася на вачах іншых пасажыраў, якія выклікалі міліцыю. Зламыснікаў затрымалі. Крымінальныя справы распачалі за "гвалт альбо пагрозу гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі". Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.