У батальёне "Данбас" ўзнялі беларускі нацыянальны сцяг (фота)

Зараз у батальёне знаходзіцца каля 15 беларусаў. Частка з іх ужо даўно жыве ў Украіне, але большасць прыехала з Беларусі нядаўна спецыяльна ў батальён. Ёсць сярод добраахвотнікаў з Беларусі і былыя актывісты апазіцыйных арганізацый, піша "Беларускі партызан".



Батальён "Данбас" цяпер заканчвае камплектацыю асабістым складам і бліжэйшыя дні можа быць адпраўлены на ўсход Украіны. Усе беларусы, якія запісаліся на службу ў батальён, звярнуліся з лістом да міністра ўнутраных спраў Украіны з просьбай даць ім від на жыхарства ці нават украінскае грамадзянства. Міністр абяцаў дапамагчы з афармленнем дакументаў, каб беларусы служылі ў батальёне афіцыйна.



Дарэчы, у батальёне шмат замежнікаў. Ёсць грузіны, азербайджанцы, амерыканец і іспанец, а таксама грамадзяне Расіі.



Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі