У Беларусь даставілі кітайскую вакцыну супраць каранавіруса
Гэта ўжо чацвёртая пастаўка кітайскай вакцыны ў Беларусь / mchs.gov.by/glavnoe/370330/
Паўтара мільёна доз кітайскай вакцыны супраць каранавірусу вытворчасці кампаніі Sinopharm дастаўлены ў Беларусь, паведамілі ў беларускім МНС.
Каля 500 тысяч доз вакцыны і больш за 500 тысяч аднаразовых шпрыцаў кітайская бок перадаў у якасці гуманітарнай дапамогі. Яшчэ мільён доз Беларусь купіла. Грошы на гэта былі выдадкаваны з рэспубліканскага бюджэту.
Вакцына ўжо перададзена на склады РУП "Белфармацыя". У МНС нагадалі, што КНР аказвае дапамогу Беларусі ўжо чацвёрты раз.
Раней, нагадаем, у Мінску назіраліся праблемы з даступнасцю кітайскай вакцыны. Людзі скардзіліся, што ў паліклініках ім прапануюць толькі расійскі "Спутнік V". Чыноўнікі тады патлумачылі, што вакцына Vero Cell кампаніі Sinopharm дапушчана для вакцынацыі цяжарных жанчын. Таму гэты прэпарат пераразмяркоўваюць для вакцынацыі перш за ўсё цяжарных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.