У беларуса на мяжы выявілі гарбату з марыхуанай

Наркотыкі, выяўленыя на мяжы / sudexpert.gov.by
Наркотыкі, выяўленыя на мяжы / sudexpert.gov.by

Падазроную гарбату выявілі мытнікі ў пункце пропуску "Прывалка" ў беларуса, які ехаў з Літвы на радзіму, піша прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Мытнікі канфіскавалі пакецікі з гарбатай "RELAX SU KANAPIU lapais", на якіх была выява канопляў. Экспертыза выявіла, што ў складзе заваркі былі часткі раслін роду Cannabis, якія з'яўляюцца марыхуанай.

Гродзенская рэгіянальная мытня пачала праверку па гэтым факце.

Судовыя эксперты кажуць, што нярэдка беларусы вязуць з сабой "сувеніры", на ўпакоўках якіх намаляваны ліст канопляў або расліны кока. Напрыклад, адзін чалавек вёз бутэльку з алкагольным напоем. На ёй было напісана "Cannabis", а ўнутры знаходзілася вадкасць з часткай расліны. Эксперты выявілі, што празрыстая зялёная вадкасць змяшчае наркатычны алей канабіс, а расліна ў бутэльцы — гэта частка канопляў.

У шэрагу еўрапейскіх краін афіцыйна прадаюцца гарбата, шакалад, алкаголь ды іншыя прадукты, якія змяшчаюць часткі канопляў (Cannabis). Аднак у Беларусь увоз такіх тавараў забаронены. Незаконная перавозка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў і прэкурсораў пагражае крымінальнай адказнасцю.

У беларуса на мяжы выявілі гарбату з марыхуанай
У беларуса на мяжы выявілі гарбату з марыхуанай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі