У Беларусі 8 студзеня вырас курс долара
Пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9869 да 1,9974 беларускага рубля. А вось курс еўра пайшоў наніз — з 2,3963 да 2,3951. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4936 беларускага (у пятніцу — 3,4864).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,26%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 студзеня выраслі курсы ўсіх валют. Курс долара ЗША павялічыўся з 1,9850 да 1,9869 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3885 да 2,3963.