У Беларусі абмяркоўваецца бязвізавы допуск турыстаў на тры дні

У Беларусі абмяркоўваецца пытанне пра бязвізавы ўезд турыстаў на тры дні. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выканаўцу абавязкаў дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Рыгора Памяранцава.

"Гэтае пытанне актуальнае, яно разглядаецца і прагаворваецца, ёсць нюансы, якія трэба ўлічыць. У любым выпадку тут ёсць вялікі патэнцыял, гэта можна бачыць на прыкладзе іншых краін", — адзначыў Памяранцаў.

Эксперт нагадаў, што 22 ліпеня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, які дае такія льготы грамадзянам Кітая, якія транзітам ляцяць у Еўропу. Памяранцаў кажа, што над Беларуссю кожную хвіліну пралятае вялізная колькасць лайнераў з замежнымі турыстамі і такая мера дапаможа прыцягнуць частку іх у нашу краіну.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі