У Беларусі адключылі тры расійскія тэлеканалы
Мінінфарм выключыў тры расійскія тэлеканалы са спісу дазволеных да распаўсюду ў Беларусі. Гэта канал кінафільмаў "КІНАМІКС", хакейны "Тэлеканал КХЛ (KHL TV channel)" і эратычны канал "Руская ноч".
Як паведамляе прэс-служба Мінінфармацыі, тэлеканалы "Кінамікс" і KHL TV channel адключылі ў сувязі з парушэннем Закона "Аб рэкламе".
А ў "Рускай ночы" скончыўся дазвол на распаўсюд, але па новую ліцэнзію ніхто ў ведамства не звяртаўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.