У Беларусі "адпусцілі кошты" на вяндліну, бананы і цытрусавыя
Міністэрства эканомікі Беларусі ўлучыла вяндліну, паўвэнджаныя каўбасныя вырабы, бананы і цытрусавыя ў пералік тавараў з вольным коштаўтварэннем. Як паведамляе "Інтэрфакс", цяпер кошты на гэтыя тавары будуць фармавацца з гандлёвай надбаўкай у памеры не больш за 30% ад адпускных коштаў.