Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Гэта Павел Піскун, Дзяніс Сасункевіч, Антон Малюга і Андрэй Маслаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Павел Піскун асуджаны на два гады за перадачу звестак і відэа пра перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Антон Малюга за тое ж атрымаў тры гады калоніі. Дзяніс Сасункевіч асуджаны на два гады па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. А Андрэя Маслава пазбавілі волі на 2,5 года за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне на баку Украіны.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1346 палітвязняў, якіх прызналі праваабаронцы.
Але колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая.