У Беларусі дапоўнены пералік экстрэмісцкіх Telegram-каналаў

У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў​
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў​

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Новополоцк 6-й микрорайон чат" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Наваполацка. Суд цалкам яе задаволіў.

У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны змяшчаюць.

Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі