У Беларусі долар і еўра ставяць новыя рэкорды

У аўторак, 18 жніўня, курсы долара і еўра абнавілі новыя максімумы. Пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў курс долара —16 259 і еўра —17 973. Долар падаражэў на 235 рублёў, еўра — на 237. Курс расійскага рубля вырас з 244,7 да 246,66 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 1,16%.

Нагадаем, у панядзелак, 17 жніўня, курс долара ўпершыню пераадолеў парог у 16 тысяч рублёў. Такімі тэмпамі можна чакаць, што і еўра хутка будзе каштаваць даражэй за 18 тысяч. У абменных пунктах яго прадаюць ужо па 18 280, долар па 16 410.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі