У Беларусі долар таннее 12 дзён запар

У Беларусі долар таннее 12 дзён запар

27 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Беларускі рубель працягнуў ўмацоўвацца да долара ЗША і да еўра. Амерыканская валюта таннее 12 дзён запар — з 15 снежня.

Гэта можа тлумачыцца тым, што беларусы здаюць доларавыя заначкі, каб набыць падарункі на Новы год. Калі так, дык у студзені мы, хутчэй за ўсё, ізноў убачым рост долара.

Сённяшнія ж таргі прынеслі наступныя вынікі:

Долар патаннеў на 0,74 капейкі — да 1,9717 рубля.

Еўра знізіўся на 0,76 капеек — да 2,3414 рубля.

Курс расійскага рубля, наадварот, вырас — на 0,02 капейкі. За 100 расійскіх рублёў 27 снежня даюць 3,4289 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі