У Беларусі і Расіі будзе новая "дарожная карта"

Чалавек у адкрытым космасе / Ілюстрацыя
Чалавек у адкрытым космасе / Ілюстрацыя

У Беларусі і Расіі хутка з'явіцца новая "дарожная карта". На гэты раз — пра адпраўку ў космас першага касманаўта ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Мінск разлічвае падпісаць дакумент пра падрыхтоўку беларускага касманаўта на базе "Раскосмасу" ў першым паўгоддзі 2023 года. Імёны кандыдата на палёт у космас і яго дублёра будуць вядомыя пасля Новага года. Дакладней, кандыдаткі і дублёркі: нядаўна Лукашэнка агучыў, што гэта будуць жанчыны.

У сваю чаргу, Пуцін 24 снежня падзяліўся радаснымі планамі, што Расія і Беларусь "будуць сумесна фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы". Ён папрасіў "Раскосмас" забяспечыць падрыхтоўку і палёт у космас прадстаўніка Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі