У Беларусі колькасць кіберзлачынстваў павялічылася на 53%

У Беларусі колькасць кіберзлачынстваў павялічылася на 53%

У Беларусі колькасць кіберзлачынстваў павялічылася на 53%. У 2017-м іх зафіксавалі 3099, а ў 2018 годзе — 4741. Павелічэнне адбылося ва ўсіх рэгіёнах краіны (найбольш знаны рост адбыўся ў Брэсцкай вобласці — у 2,1 разы), паведамляе прэс-служба МУС. Паводле прагнозаў, гэты рост працягнецца і сёлета. На карысць гэтага сведчыць той факт, што ў студзені 2018-га праваахоўнікі зафіксавалі 255 кіберзлачынстваў, а ў студзені 2019 года ўжо 480.

2/3 кіберзлачынстваў — гэта крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. На 48% павялічылася колькасць выяўленых злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі