У Беларусі мабільныя аператары ўвялі падвойнае пацверджанне інтэрнэт-падпісак
У Беларусі мабільнымі аператарамі ўведзена падвойнае пацвярджэнне замовы паслуг інтэрнэт-падпіскі, паведамляе прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Раней выпадковы клік на банер прыводзіў да афармлення "падпіскі", пра якую беларус не здагадваўся, а грошы штодня спісваліся. Аднак у красавіку сёлета Мінсувязі вырашыла спыніць такую практыку, каб у будучыні выключыць магчымасці неўсвядомленых або выпадковых інтэрнэт-падпісак.
Мабільным аператарам спатрэбілася некалькі месяцаў для рэалізацыі ініцыятывы. Цяпер абанент атрымлівае інфармацыю аб кошце, умовах прадастаўлення, спосабе падключэння і адключэння доступу да паслугі. І не дробным тэкстам, каб не заўважыць яго. Падпіску нельга аформіць, не паставіўшы галачку ў адпаведнае поле інтэрнэт-старонкі (ёсць кнопка "Выйсці", калі ў абанента з'явіцца жаданне перарваць працэс падпіскі). Далей для завяршэння афармлення паслугі прапануецца націснуць кнопку ("Глядзець" ці "Падпісацца і глядзець"). Пасля актывацыі сэрвісу абаненту прыходзіць SMS-паведамленне аб актывацыі інтэрнэт-падпіскі. У ім жа змешчана інфармацыя пра кошт і спосабы дэактывацыі. Падобныя SMS будуць прыходзіць і ў далейшым, як напамін абаненту пра аформленую платную падпіску.