У Беларусі могуць адкрыць вытворчасць кітайскіх лекаў
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч знаходзіцца з візітам у КНР / @minzdravbelarus
Некалькі кітайскіх кампаній, якія ўваходзяць у карпарацыю "Сінафарм", прапанавалі беларускім чыноўнікам "абмеркаваць праекты па лакалізацыі на тэрыторыі Беларусі вытворчасці лекавых прэпаратаў іх партфеля карпарацыі". Пра гэта расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя РБ. Гаворка ідзе ў тым ліку пра стварэнне сумеснага прадпрыемства.
У Кітаі цяпер знаходзіцца міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Ён абмяркоўвае з кітайскімі кампаніямі закупкі абсталявання для ўстаноў аховы здароўя, а таксама пастаўкі лекаў. Нагадаем, карпарацыя "Сінафарм" пастаўляла ў Беларусь вакцыну супраць каранавіруснай інфекцыі. Каля 4,9 млн дозаў вакцыны парадалі бязвыплатна, яшчэ 4,6 млн было закуплена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.