У Беларусі налічылі каля 200 прыватных лятальных апаратаў

У Беларусі налічылі каля 200 прыватных лятальных апаратаў

У Беларусі налічваецца каля 200 прыватных лятальных апаратаў. Пра гэта паведаміў камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі Супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Двігалёў. Паводле яго слоў, не заўсёды беларусы набываюць іх у спраўным стане. Калі не хапае грошай, купляюцца няспраўныя, а ўжо пасля рамантуюцца, адзначыў Двігалёў.

Камандуючы ваенна-паветранымі сіламі абверг чуткі пра тое, што ваенныя не асабліва хочуць пускаць прыватную авіяцыю ў неба. "Мы адказваем за парадак у небе і хочам, каб усе ўладальнікі — прыватныя, дзяржаўныя і грамадскія ўладальнікі — паветраных судоў выконвалі правілы палётаў у небе Рэспублікі Беларусь, — цытуе словы генерал-маёра Алега Двігалёва БЕЛТА. — Таму мы настойваем на тым, што, калі купіў паветранае судна, атрымаў дакументы, то, калі ласка, падай заяўкі, зарэгіструй судна і лётай".

У Беларусі налічылі каля 200 прыватных лятальных апаратаў
Генерал-маёр Алег Двігалёў. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі