У Беларусі не дазволілі канцэрты "Гайдамакаў"?
Зоркі ўкраінскага року — гурт "Гайдамакі" ў межах еўрапейскага туру мусіў даць два канцэрты ў Беларусі. Але музыкам давялося змяніць планы.
"Мы хацелі прыехаць у Беларусь у сакавіку, але нешта не склалася з ідэалагічным аддзелам", — распавёў рокер украінскаму выданню Obozrevatel.
Цікава, што канцэрты "Гайдамакаў" сарваліся таксама ў двух гарадах Германіі. Улады расцанілі кадры з зоны АТА ў кліпах гурта як прапаганду вайны. Каманда спрабавала патлумачыць, што не займаецца прапагандай вайны, а падтрымлівае хлопцаў, якія апынуліся там не па сваёй волі. Але немцы не зразумелі ўкраінскіх музыкаў: маўляў, калі на відэа ёсць вайскоўцы, значыць, гэта прапаганда.
Канцэрты "Гайдамакаў" пройдуць у Берліне, Мюнхене, Гамбургу, а таксама ў Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі ды Польшчы.