У Беларусі пачалі ствараць камісіі па "дармаедах"

У Беларусі пачалі ствараць камісіі па "дармаедах"

У рэгіёнах пачалі ствараць пастаянна дзеючыя камісіі па так званых "дармаедах". Стварэнне такіх органаў прадугледжанае абноўленым дэкрэтам кіраўніка краіны па дармаедстве. 

Як піша tut.by, у ліку першых раёнаў, дзе такія камісіі з'явіліся, сталі Пружанскі і Камянецкі. Дарэчы, камісія зможа запытваць у арганiзацыях любой формы ўласнасці інфармацыю, якая адносіцца да яе дзейнасці.

Камісіі мусяць складаць спісы "дармаедаў", паведамляць людзям, што яны трапілі ў такі спіс, а таксама дапамагаць у пошуку працы. Паведамляць пра ўключэнне чалавека, не занятага ў эканоміцы, у спіс "дармаедаў" будуць не пазней за 10-е чысло другога месяца кожнага квартала.

Гэтыя ж камісіі будуць разглядаць заявы ад "дармаедаў" і іх сваякоў пра поўнае ці частковае вызваленне ад аплаты жыллёва-камунальных паслуг па поўных тарыфах з прычыны цяжкіх жыццёвых сітуацый. 

Пасяджэнні камісіі будуць адбывацца па меры неабходнасці, але не радзей як два разы на месяц.

У склад такіх камісіяў уключаюць дэпутатаў, медыкаў, прадстаўнікоў ЖКГ, прафсаюзаў, "Белай Русі" ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі