У Беларусі пачаліся афіцыйныя продажы iPhone X

У Беларусі пачаліся афіцыйныя продажы iPhone X

8 снежня па ўсёй Беларусі пачаліся афіцыйныя продажы iPhone X, найноўшага і дарагога смартфона Apple. Каштуе ён ад 2999 (з 64 ГБ) да 3449 рублёў (з 256 ГБ).

Партал tut.by нагадвае, што наша краіна ўвайшла ў тройку дзяржаў, дзе iPhone X даражэй за ўсё. Цікава, што кошт не палохае нашых суайчыннікаў, яго хочуць купіць больш ахвотней, чым папярэднія мадэлі (пра гэта сведчаць перадзамовы). Пры гэтым сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 841 рубель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі