У Беларусі пачынае дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

У Беларусі пачынае дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

З 12 лютага ў Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у краіну праз нацыянальны аэрапорт Мінск. Новы парадак уведзены ў адпаведнасці з ўказам Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным 9 студзеня. Яго дзеянне распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і шэраг іншых. Таксама права на бязвізавы ўезд у Беларусь атрымалі неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства з Эстоніі.

Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым двум базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 тысяч еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем ў іх вылету з нацыянальнага аэрапорта Мінск цягам пяці дзён з даты ўезду.

Парадак бязвізавага перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія плануюць ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (такія рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Указ "Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" накіраваны “на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарта, і не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыроўненыя да іх пашпарты пад увагу прымацца не будуць ", нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі