У Беларусі пад палітычны пераслед трапілі больш за 8000 жанчын
У аўтазаку Ніна Багінская, верасень 2020-га
У Беларусі са жніўня 2020 года пад палітычны пераслед трапілі больш за 8000 жанчын, паведамляе "Вясна". 171 палітзняволеная жанчына на цяперашні час утрымліваецца ў месцах няволі.
У сувязі з пратэстамі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і вайны ва Украіне агулам былі асуджаныя мінімум 1033 жанчыны, з іх 242 адпраўленыя ў калонію, 497 — на "хатнюю хімію", 70 — на "хімію". За гэты час асуджаны і вызвалены з-за кратаў мінімум 321 жанчына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.