У Беларусі павялічыцца базавая арэндная велічыня
З 1 красавіка яна вырасце на 18,6% і складзе 102 тысячы рублёў.
Такое рашэнне прыняў беларускі ўрад.
БЕЛТА нагадвае, што летась базавая арэндная велічыня вырасла ў Беларусі на 60% — з 54000 да 86000 рублёў. Адзначаецца, што выкарыстанне новага памеру гэтай велічыні ў разліках арэнднай платы дазволіць прывесці яе памер у адпаведнасць са змененым індэксам спажывецкіх коштаў за мінулы год.
Базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца найперш у разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Фота — Fotolia