У Беларусі павысілі тарыфную стаўку першага разраду
З 1 сакавіка яна дасягнула 292 тысяч рублёў.
1 сакавіка ў Беларусі павысілі тарыфную стаўку першага разраду да 292 тысяч рублёў. У параўнанні з лютым стаўка павысілася на 5,4%, адзначае БелаПАН.
Павышэнне тарыфнай стаўкі азначае, што павысяцца заробкі ў работнікаў бюджэтнай сферы, бо яны адлічваюцца ад тарыфнай стаўкі першага разраду. Адначасова павялічацца памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад тарыфнай стаўкі першага разраду.
Папярэдні раз тарыфная стаўка змянялася месяц таму. 1 лютага яна павялічылася на 2 тысячы рублёў (на 0,7%) і склала 277 тысяч.
Дарэчы, летась тарыфная стаўка павышалася толькі двойчы — 1 красавіка і 1 траўня.
Фота — mail.ru