У Беларусі перадумалі ўводзіць падатак на дармаедаў

Меркавалася, што дармаеды будуць штогод плаціць 2,6 млн рублёў у бюджэт. Гэтыя грошы пайшлі б на выдаткі ў сацыяльнай сферы.



У той жа час іншае крэатыўнае рашэнне, абкладанне грашовымі зборамі ўладальнікаў аўтамабіляў, знайшло сваё увасабленне ў праекце бюджэту на 2014 год. Што да падатка на дармаедаў, дык урад яшчэ не вырашыў, якім чынам рэалізаваць гэтую ідэю (хаця раней паведамлялася, што праект указу ўжо гатовы). Не разглядалі гэтую прапанову і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, інфармуе "Ежедневник".
 

Не працуеш — плаці! Эксперты падатак на дармаедства называюць “экзатычнай ідэяй ад улад”
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі