У Беларусі першая смерць ад каранавіруса

У Беларусі першая смерць ад каранавіруса

У віцебскай бальніцы памёр заслужаны артыст Беларусі, акцёр мясцовага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Еўрарадыё гэта пацвердзілі яго сваякі.

Дашкевічу было 75 гадоў.

Напярэдадні яго жонка распавяла журналістам nn.by пра выяўлены COVID-19. Віктар Дашкевіч амаль тыдзень быў у рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Калі гэта будзе афіцыйна пацверджана, атрымліваецца, што ў нашай краіне ёсць першая ахвяра каранавіруса.

30 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 152 выпадкі заражэння каранавірусам у нашай краіне. На лячэнні заставаліся больш за сотню чалавек.

У свеце налічваецца 786 тысяч заражаных каранавірусам, памерлі амаль 38 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі