У Беларусі правяраюць сістэму рэагавання на акты тэрарызму

Савет бяспекі / БЕЛТА
Савет бяспекі / БЕЛТА

7-8 снежня ў Беларусі праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, перадае БЕЛТА. Кіруе праверкай Савет бяспекі.

У гэтыя дні запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі "і асабістага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі". На некаторых дарогах можа быць часова абмежаваны рух. Могуць ужывацца "імітацыйныя сродкаі паразы".

Дзяржсакратарыят Савета бяспекі прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі