У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" тэлеграм-канал "Кулуары KYKY"
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" тэлеграм-канал "Кулуары KYKY", а таксама звязаны з ім тэлеграм-чат "TELL KYKY". Як паведамляе прэс-служба МУС, такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Падставай для яго сталі "матэрыялы праверкі", якую праводзіў ГУБАЗіК. Заяўляецца, што тэлеграм-канал публікаваў "матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, распальванне сацыяльнай і палітычнай варожасці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў".
У Беларусі ўжо прызнаныя “экстрэмісцкімі” больш за дзве сотні тэлеграм-каналаў і чатаў. Згодна з беларускім заканадаўствам, чытаць іх не забаронена. МУС папярэджвае пра адказнасць за распаўсюд інфармацыі з іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.