У Беларусі сярэдні заробак знізіўся на 230 рублёў

Заробкі скарачаюцца / Еўрарадыё
Заробкі скарачаюцца / Еўрарадыё

У студзені 2023-га намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі знізіўся ў параўнанні са снежнем 2022-га на 230,7 рубля і склаў 1684,9 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У Мінску ў студзені сярэдні заробак складаў 2309,4 рубля — на 418,4 менш, чым было ў снежні 2022-га. Самы малы сярэдні заробак быў у Магілёўскай вобласці — 1384,4 рубля.

Па-ранейшаму самы высокі сярэдні заробак у айцішнікаў — 6018,1 рубля. Аднак за год ён скараціўся на 10,7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі