У Беларусі сёлета супраць "мінёраў" распачалі 169 крымінальных спраў
У Беларусі сёлета супраць "мінёраў" распачалі 169 крымінальных спраў. Летась іх было толькі 57. Як піша sb.by, у 2021-м міліцыя атрымала 1068 ілжывых паведамленняў пра небяспеку (адна крымінальная справа можа ўключаць некалькі соцень такіх паведамленняў, калі ёсць упэўненасць, што яны з адной крыніцы). На мінулым тыдні была маштабная атака "мінёраў". Сапёры за два дні абследавалі больш за 170 аб'ектаў па ўсёй краіне.
Сапёры за дзевяць месяцаў выязджалі на аб'екты больш за 700 разоў, летась — больш за 100.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.