У Беларусі ўводзяць новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў
Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і ўводзяцца ў Беларусі з 1 лютага. Яны разлічаныя ў сярэдніх коштах снежня 2017 года. Адпаведную пастанову №8 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прыняло 24 студзеня 2018 года, перадае БЕЛТА.
Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка 2018 гадоў складае 328,45 рубля на месяц. Гэта на 1% больш, чым у нарматыве, які дзейнічаў з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018-га.
З 1 лютага па 30 красавіка сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям'і з трох чалавек складае 356,10 рубля; працаздольнага насельніцтва — 420,60 рубля; пенсіянераў — 331,82 рубля; студэнтаў — 313,91 рубля; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 266,56 рубля; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 348,44 рубля; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 358,70 рубля.
Мінімальны спажывецкі бюджэт прызначаны для аналізу ўзроўню жыцця насельніцтва і прагнозаў па змене гэтага ўзроўню. Таксама МСБ выкарыстоўваецца для ацэнкі матэрыяльнага становішча розных груп насельніцтва, ацэнкі пакупніцкай здольнасці насельніцтва, абгрунтавання памераў мінімальных сацыяльна-працоўных гарантый.